Пра Акуну:

Пытальны знак

Як вы кажаце "прывітанне" па-іспанску? А па-італьянску? Або па-французску? Па-кітайску? Па-турэцку?

Хутчэй за ўсё, вы ведаеце адказ, па меншай меры, на адной з гэтых моў, магчыма, нават на двух ці трох. Але больш чым верагодна, што адна або больш з гэтых моў завяла вас у тупік. Так як хутка вы можаце даведацца аб гэтым з надзейных крыніц?

Мы раскажам вам праз хвіліну (і нават скажам, як будзе "прывітанне" на кожнай з гэтых моў), але спачатку давайце падумаем аб тым, як вы маглі б знайсці свой уласны адказ на гэта пытанне. Вы, пэўна, маеце на ўвазе некалькі рашэнняў:

  1. Вы можаце паспрабаваць бясплатны перакладчык, напрыклад Google або Babelfish, хоць іх вынікі у лепшым выпадку ненадзейныя.
  2. Вы маглі б знайсці прафесійных перакладчыкаў у кожнай мове і заплаціць ім, каб яны вам сказалі, але вельмі хутка выйдзе круглая сума.
  3. Канешне, вы б маглі вывучыць мовы і дазнацца самастойна. Але вы ведаеце, што ў свеце прыкладна 6500 моў, на якіх размаўляюць? Вы можаце правесці астатак свайго жыцця, вывучая і так ніколі не вывучыўшы іх усіх.

Так, адбросіўшы ўсі гэтыя варыянты, як вы даведаецеся, як будзе "прывітанне" на любой мове свету? Адказ - Акуна.

Акуна была створана ў якасці платформы, дзе можна пры дапамозе сумеснай працы розных перекладчыкаў знайсці пераклад тэксту. Вы можаце ўявіць сабе гэта, як перакладальную машыну, якая цалкам падтрымліваецца чалавекам.

Любы тэкст, незалежна ад таго, наколькі ён кароткі або доўгі, можна адправіць на Акуну для перакладу людзьмі такімі жа, як вы. Перакладчыкі Акуны з усяго свету, што забяспечвае розныя пункты гледжання на любы тэкст, прадстаўлены на сайце.

І Акуна - гэта не толькі асабісты вопыт. Людзі, якія перакладаюць праекты, адпраўляюць свае уласныя тэксты, шукаючы пераклады на мовы, якія яны не ведаюць. Гэта высілак супольнасці, і кожны запрашаецца як даваць, так i прынімаць. Калі вам нешта пераклалі, дапамажыце перакласці тэкст для каго-то яшчэ! Гэтак жа, як вам, магчыма, спатрэбіцца Акуна, каб вывучыць іншую мову, Акуне патрэбна, каб вы працавалі належным чынам. Гэта лінгвістычная карма. Калі пераказаць мастака Джэксана Полака:

Толькі калі я губляю кантакт ... рэзультат - беспарадак. Аднак назіраецца чыстая гармонія, калі ёсць простыя ўзаемныя ўступкі, і ў выніку ўсё атрымоўваецца добра.

Калі вы не ведаеце іншыя мовы, вы ўсё яшчэ можаце прынімаць удзел, галасуючы за тэкставыя сегменты, пераклады і каментарыі; можа, вы не ў стане сказаць, калі пераклад з афрыкаансу на ангельскую мову з'яўляецца правільным, але вы можаце сказаць, калі ангельская граматыка або правапіс з'яўляюцца недакладнымі. Чым болей водгукаў мае пераклад,тым лепей можна ацаніць яго дакладнасць.

Як? Любы жадаючы можа ўвясці пераклад, або галасаваць ці пракаментаваць чужы пераклад. Рэпутацыя і дасягненні перакладчыка, разам з водгукамі ўсёй супольнасці, могуць быць выкарыстаны для адзнакі правільнасці кожнага перакладу і выбраць той, які найбольш правільны.

Такім чынам, вернемся да першапачатковага пытання: як вы кажаце "прывітанне" на іншай мове? Дзякуючы перакладчыкам на Акуне, мы ведаем:

  • Па-іспанску: Hola
  • Па-італьянску: Ciao
  • Па-французску: Salut
  • Па-кітайску: 你好
  • Па-турэцку: Selam

Далучыся да Акуны сёння і стань часткай чагосьці вялікага. Разам мы можам перакласці ўсю інфармацыю ў свеце.

Хочаце даведацца больш пра нас? Наведайце наш сек старонку Кіруючая кампанія сустрэцца з камандай.

Акуна была распрацавана Пераклад Воблака ТАА вядучым бюро перакладаў у Джэрсі-Сіці.

Зваротная сувязь